Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Век чалавечы

Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і мейсца ягонае ўжо не пазнае яго. Псальм 102:16 Век чалавечы – Як снег на галінцы,
Дзень чалавечы – Як помах крыла.
Толькі за зёлкай Паспеў нахіліцца –
Выпрастаць спіну Труна памагла. Кожнаму хочацца Ліха аб’ехаць. Лёс залагодзіць, Чым нельга і льга. Раніца хмар наахапчыць На вехаць. Пачырванее за вечар смуга. Дол прыхарошыцца Травамі гожа. Сподзеў і страх – Чалавеку свае. Вецер дыхне – і няма, І яго ўжо Мейсца ягонае не пазнае.


Верш Век чалавечы - Рыгор Барадулін