Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аль-бомнае

Лістападзіць настрой
Драбязінка любая.
Мне цябе не хапае,
Як каню мурагу.
Не тужу, не ўсыхаю,
Не іржу, не ўздыхаю,
Не здыхаю,
Не ведаю сам,
Ці кахаю.
Ведаю –
Без цябе не магу!


Верш Аль-бомнае - Рыгор Барадулін