Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАХ БЭЗУ

ПАХ БЭЗУ
Мроіцца бэзам,
Юным каханьнем,
Маем халодным,
Цёплым спатканьнем,
Вечарам зорным,
Сьпешнай сьцяжынай,
Месяцам поўным,
Сьціплай дзяўчынай,
Ласкай сустрэчы…
Гай, ціхі вечар,
Дотык нявінны,
Спеў салаўіны,
Пах бэзу, нястрымны.


Верш ПАХ БЭЗУ - Пётра Мурзёнак