Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГАЛГОФА

ГАЛГОФА

Нявызначанасць пройдзенага шляху
Вядзе на нестамляемую плаху,
Дзе прымусова здарыцца адведаць
Чаму сумненні напрыносяць беды.

Як гострая ўзляціць сякера
Ў сапраўднасць рэалізму станеш верыць,
Нікому не разбіць ў апошні момант путаў
І станешся бы ў першы дзень – разутым.

І плаха, як апошняя Галгофа,
Да літары пераправерыць строфы,
Дзе змахляваў, зашмат дзе напрыдумаў,
Дзе перад тым занадта марыў сумна.


Верш ГАЛГОФА - Пётра Мурзёнак