Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АДСУТНАСЦЬ

АДСУТНАСЦЬ

Вось ёсць, а ў момант і мяне няма,
Як змены пораў года, а цяпер зіма;
Народжаны любімаю вясною
Я маем захапляюся і ёю,
Чаромхі пахам, ландышаў і бэзу –
Прымройваю зімой імпрэзу:
А раптам ды не зменіцца пара?
І не таму, што Хтосьці пакараў.
Паспрабаваў схавацца у сабе
Ці будзе чалавецтва у журбе?
Узімку замарожаны пачуцці –
Стаецца незаўважнаю адсутнасць.


Верш АДСУТНАСЦЬ - Пётра Мурзёнак