Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новы год набліжаецца

Новы год набліжаецца,
Мы чакаем яго.
Кожны з нас пастараецца,
Каб было усяго,
Хоць патрохі-пакрышачку,
Чым гасцей сустракаць.
Узняць чаркі-кілішачкі:
Шчасця ўсім пажадаць.
Вакол ёлачкі зладжана
Завядзём карагод…
Застануцца уражанні
На наступны ўвесь год.


Верш Новы год набліжаецца - Пётр Шакола