Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш No problem

Я з табою спаткаюся зноўку,
Як было ўжо не раз і не два.
Толькі мала з сустрэчы той толку:
Не адкрыецца кнігі глава.

Чысты аркуш паперы між намі.
Што пісаць? – не знаходзіцца слоў.
Наш раман разляцеўся лістамі:
Вецер здзьмуў водар казак і сноў.

Кожны з нас – у сваіх інтарэсах,
Кожны мае і песціць свой бзік.
Што памерла – ізноў не ўваскрэсла,
І прасіць – не зрухнецца язык.

Я з табою спаткаюся зноўку,
Як было ўжо не раз і не два.
Пасядзім, пажартуем. А толку?..
No problem! Няхай не баліць галава.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш No problem - Пётр Шакола