Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусы (паэма)

Б е л а р у с ы.
(паэма)

Хто мы такія, беларусы?
Адкуль з’явіўся наш народ,
Дзе карані, які наш род? –
З нас кожны тое ведаць мусіць!

””’

Бывае: нейкія пытанні
Вучоным цяжка растлумачыць –
Тады быліны і паданні
Дапамагаюць сэнс убачыць.

Якое месца беларусаў
Сярод другіх народаў свету,
Мы пазнаём з казанняў вусных,
Легенд біблейскіх і сюжэтаў.

Дык вось, пачнём аповед гэты
Аб жыццядзейнасці ідэй –
Спачатку, ад стваральнай мэты,
Ад самых першых пралюдзей.

***

“Я справу добрую зраблю” –
Падумаў Бог – і без сумневу
Стварыў Ён неба і зямлю,
Жывёл, расліны, Адама, Еву.

Адама з Евай у раю
Бог пасяліў для пражывання,
З адною толькі ўмоваю:
Не рваць пладоў з Дрэва пазнання.

Але той забаронны плод
Усё ж-такі эдэмцы з’елі,
Пазнаўшы тым дабро і зло,
За што пасля і пацярпелі.

***
Адама з Евай на зямлю
Бог выгнаў, зняўшы з іх бяссмерце.
І людзі з той пары у прах
Ператвараюцца па смерці.

Вось на зямлі жылі яны,
Жылі, жылі – і неўзабаве
Ў сям’і радзіліся сыны:
Спачатку Каін, потым Авель.

Раслі браты… Ужо дарослым
Занадта Каін стаў зайздросным.
З той зайздрасці ён Авеля забіў –
Недаравальны грэх зрабіў.

***
130 год – гаворыць міф-
Прайшло яшчэ – і нарадзіўся
Сын трэці, звалі яго Сіф –
Ў чыім патомстве Ной з’явіўся.

Ной быў бязгрэшны чалавек,
Якога выбраў Бог з натоўпу,
І загадаў таму каўчэг
Змайстрыць к Сусветнаму патопу.

З сынамі Ной – па запавету-
Ў каўчэгу змог уратавацца –
І з Хама, Сіма і Яфета
Зноў род людскі
стаў разрастацца.

***
Пайшлі егіпетцы ад Хама,
Ўсе афрыканцы, фінікійцы.
З іх – Ганібал, Хеопс, таксама,
І прыгажуня Неферціці.

Арабскі люд, вавіланянскі,
Яўрэі, то – нашчадкі Сіма.
І там – ісламскай, хрысціянскай –
Вытокі вераў незгасімых.

Адтуль – Хрыстос і Мухамед,
І цар Давід, і Саламон,
Каран, Біблейскі запавет,
І слынны горад Вавілон.

***
З нашчадкаў лініі Яфета –
Народы-індаеўрапейцы:
Германцы, грэкі, кельты гэта,
Славяне і індусы, персы.

Сярод іх: Цэзар, Арыстоцель
Ды Цыцэрон, Гамер, Платон,
І Аляксандр Македонскі –
Імёны слаўныя здавён.

І Буда тут рэлігію стварыў –
Адну з вялікіх на планеце.
Адсюль паўстаў сталіцай Рым
Імперыі магутнейшай у свеце.

***
Славянскі, наш, прапродак –
Яфетаў сын, Славен.
З яго пайшлі народы,
Дзе славянін жыве.

Ля Эльбы і Дунаю,
Ля Віслы, у лясах,
Сяліліся славяне
З галовамі разумнымі
у русых валасах.

Вынослівасцю, сілай
Адметныя былі,
Сям’ёй дзяцей расцілі,
Сумленнасць бераглі.

***
Славяне мірнымі слылі,
Бо не хацелі ваяваць.
І статкі у лугах паслі,
Ды лес умелі карчаваць,
зямлю араць.

Быццё было іх сціплым, простым:
Жылі яны ў дамах драўляных,
А елі грэчку, мёд і проса,
І малако пілі славяне.

Заўсёды рад славянін госцю:
Любога, як свайго, сустрэне,
Жанчыны – слаўны прыгажосцю,
Насілі доўгае адзенне.

***
Славянскі люд любіў гуляць:
Спяваць, скакаць пад гукі гусляў,
Паданні слухаць і казаць.
Абагаўляць прыроду мусіў.

Ён пакланяўся Перуну,
Маланкі Богу і нябёсаў,
І Богу сонца і дажджу,
І духам, што кіруюць лёсам.

Сваіх нябожчыкаў-памерлых
Славяне спальвалі ў агні.
Правадырам славутым, смелым,
Ў іх гонар, насыпалі курганы.

***
Міжземнаморскія народы,
Якія прагнулі свабоды,
У пятым веку Новай эры
Зламалі Рымскую імперыю.

І пачаліся узрушэнні:
Напады, войны, замірэнні,
Дзяржаў знікненне, разбурэнне
І тут жа новых узнікненне…

Народных мас перасяленне,
Названа што было “Вялікім”,
Славян штурхнула к засяленню
Зямель няведамых шматлікіх.

***
Аднойчы пра…праўнук Славена
І князь славуты Бурывой
Сабраў славян і ў шлях натхненна
На усход павёў іх за сабой.

У месцах маланасялёных,
Дзе мноства рэк, лясоў, лугоў,
Ад мора Чорнага да Балтыкі
Яны асвойваліся зноў.

Плямёны, што ў лясах аселі,
“Драўляне” – назву атрымалі,
“Паляне” – землі ў стэпах мелі,
На поўнач “севяране” звандравалі.

***
Абшчыны беларускіх земляў
Імёнамі старэйшын называлі.
Радзім і Вятка сваё племя
Ля рэчкі Сож уладкавалі.

А потым Вятка з часткай роду
Далей пайшоў, к рацэ Ака.
Радзім з паловаю народу
Застаўся тут свой лёс шукаць.

Жылі радзімічы супольна,
Лавілі рыбу, палявалі
Ды пасяленні будавалі:
Чачэрск і Слаўгарад, і Гомель
Пазней у месцах тых паўсталі.

***
А легендарны Дрыгавіт
Прывёў на Прыпяць сваё племя.
Было там шмат балот (дрыгвы).
Пасля знайшлі і лепшых земляў.

Па берагах Дняпра, Дзвіны,
Сівога Немана і Буга
Далей сяліліся яны,
Дрыгавічы, пляменным кругам.

Апроч рыбалкі, палявання,
Лясы скарчоўвалі, сяклі,
Пасля чаго зямлю аралі,
Расцілі збожжа на раллі.

***
Гаспадаркі інтэнсіўнасць
І грамадскага жыцця
Вымагала і цывільнасць
Калектыўнага быцця.

Пасяленні гарадамі
Сталі паступова,
Дзе рамеснікі с купцамі –
Жыхароў аснова.

Так узніклі Брэст і Пінск,
Слуцк, Капыль і Тураў,
Рагачоў, Гародня, Мінск,
З іх архітэктурай.

***
Правадыр славянскі Крыва
Са шматлікім племенем
Зямлю асвойваў рупліва
Паміж Дзвіной і Неманам.

Крывічы яшчэ жылі
Каля Волгі і Дняпра,
А пазней ажно дайшлі
Да Чудскога возера.

Земляробства і рамёствы
крывічам – па сіле,
Іх жанчыны
з пазалотай пацеркі насілі.
Ужо ваенныя суполкі
крывічы стваралі
Ды князёў-правадыроў
людзі выбіралі.

***
Радзімічы, дрыгавічы і крывічы
Яднацца былі згодны –
І вось ў гісторыі аднойчы
Імя ўзнікае князя Рагвалода.

Тое Полацкае княства –
Наша першая Дзяржава,
Беларускі гонар, слава,
І народаў брацтва!

Легендарныя імёны ў летапісных ведах:
Ізяслаў і Яраслаў, маці іх Рагнеда,
І патронка Беларусі святая Еўфрасіння,
Епіскап Тураўскі Кірыл
і Францыск Скарына.

***
Імкнуліся жыць па-сяброўску,
З плямёнамі балцкімі ў лад.
Вялікае Княства Літоўскае
Стварылі семсот год назад.

У Княстве законы – аснова,
І грошы, і войска, і суд.
Адзінай дзяржаўнаю мовай
Была беларуская тут.

Мы помнім вялікіх літвінаў:
Міндоўга, Ягайлу, Альгерда,
І Вітаўта, і Гедыміна,-
Краіну вялі што наперад.

***
Мы, нашчадкі ВКЛ, Полацка і Турава,
Хрысціянствам даражым і сваёй культураю.
Не забыліся, шануем нашу мову матчыну.
Беларускіх дзеячаў памнажаем спадчыну.

Сымон Будны, Радзівіл, Дунін-Марцінкевіч,
Ян Чачот і Багдановіч, Быкаў, Багушэвіч,
І Гусоўскі, Караткевіч, і Купала з Коласам,
Кавалёнак і Клімук – грамадзяне-волаты.

Народ пад назвай “беларусы”
Мінулых два вякі прайшоў
У складзе Польшчы, разам з Руссю.
А ў дваццаць першы век прыйшоў
Краінай вольнай Беларуссю.

””’

Нам трэба знаць, захоўваць карані
І шанаваць вялікія імёны,
Набыткі папярэднікаў цаніць,
Трымаць высока пераможныя знамёны.

З легендаў пачыналася усё,
З Радзіма, Дрыгавіта, Крывы –
І з века ў век да іх павагі пачуццё
Праносяць беларусы беражліва.

2010,май
—————————

Тлумачальны спіс
імён і назваў, ужытых у творы.

“Легенд біблейскіх і сюжэтаў” – БІБЛІЯ – Святое Пісанне.
Адна з самых старажытных кніг свету.

Утрымлівае шмат легендаў і паданняў.

“Ад самых першых пралюдзей” – агульначалавечых прапродкаў – Адама
і Евы.
Адам – поводле Бібліі, першачалавек, продак усіх людзей, якога Бог стварыў з зямного праху, і памясціў яго ў рай, у Эдэмскі сад.
Ева – жонка Адама, першая жанчына, якую Бог стварыў з рабра Адама,
прамаці чалавечага роду.
Рай – яго Бог стварыў для першых людзей.

Дрэва пазнання – сярод Эдэмскага саду было два асобых дрэвы: Дрэва жыцця
і Дрэва пазнання дабра і зла. Дазвалялася есці плады ад усіх
дрэў у садзе, за выключэннем пладоў Дрэва пазнання. Пагрозаю
за непаслухмянасць была смерць.

Эдэмцы – жыхары Эдэма (Адам і Ева).

Каін, Авель – сыны Адама і Евы. Старэйшы, Каін, быў земляробам, а малодшы,
Авель, пасвіў жывёлу. Каін забіў Авеля з зайздрасці. Бо, калі яны
прынеслі дары (ахвяры) Богу, той Авелевы прыняў, а Каінавы –
не. Так людзі зрабілі грэх – братазабойства. Пазней, у Сусветным
патопе, усе нашчадкі Каіна загінулі.
Сіф – сын Адама і Евы, продак Ноя.

Ной, – калі людзей стала шмат, яны натварылі столькі грахоў, што
каўчэг, Бог затапіў зямлю вадой (Сусветны патоп),каб знішчыць іх.
Сусветны патоп Толькі аднаму чалавеку (Ною),які не грашыў, Бог даў праект
і загадаў пабудаваць каўчэг(своеасаблівы трох’ярусны плаў-
сродак) і ратавацца ад патопу. У каўчэг Ной узяў па пары ўсіх жывёл і сем’і сваіх сыноў – Хама, Сіма і Яфета.

Хам, Сім, Яфет – сыны Ноя. Ад іх пайшоў пасля патопу род людскі на зямлі.

Егіпетцы – егіпцяне, асноўнае насельніцтва Егіпта, дзяржавы на паўночна-
ўсходняй частцы Афрыкі.
Афрыканцы – жыхары, ураджэнцы Афрыкі.

Фінікійцы – жыхары старажытнай Фінікіі, што некалі панавала над Міжземным
морам, мела калоніі ў Афрыцы, Сіцыліі, Іспаніі.

Ганібал – славуты палкаводзец-фінікіец.

Хеопс – вядомы егіпецкі фараон, які пабудаваў найвялікшую ў свеце
піраміду (піраміда Хеопса).

Неферціці – “Найпрыгажэйшая з прыгажунь”,галоўная жонка старажытна –
егіпецкага фараона XVііі дынастыі Эхнатона (1351-1334 г. да н. э.).

Арабскі люд – арабы. Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пя-
рэднюю Азію і Паўночную Афрыку. (Семіты /ад Сіма, сына Ноя/
– народы, размаўляючыя на семітскіх мовах, да якіх адносіліся ста-
ражытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы, іудзеі і нек. інш. народы,
да якіх належаць сучасныя арабы, яўрэі і інш народы).

Яўрэі – 1.Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да
старажытных сяміцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім на – сельніцтвам гэтых краін. 2.Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.
Хрысціянская
вера – хрысціянства, рэлігія, у аснове якой ляжыць вера ў Ісуса Хрыста
як бога-чалавека, і якая мае тры напрамкі: праваслаўе, каталіцызм і
пратэстанства.
Хрыстос – Ісус Хрыстос, сын Божы. Ад яго пайшло веравучэнне хрысціянства
і заснаваныя на ім формы арганізацыі грамадска-рэлігійнага жыцця.
Ісламская
вера – іслам, магаметанства, мусульманская рэлігія, заснаваная, паводле
падання, у 7 ст. Магаметам (Мухамедам).
Мухамед – прарок, пачынальнік іслама.

Цар Давід – перші цар Іудзеі і трэці цар Ізраілю, пачынальнік адзінай дынастыі
іудзейскіх цароў.
Саламон – цар ізраільскі, мудрэц, адзін са складальнікаў Святога Пісання –
Бібліі.
Каран – свяшчэнная кніга мусульман, крыніца мусульманскага багаслоўя
і юрыспрудэнцыі.
Біблейскі
запавет – Біблія складаецца з двух галоўных раздзелаў:

1.Кніг Старога запавета.

2.Кніг Новага запавета.
Вавіланянскі
люд – вавіланяне, жыхары старажытнай дзяржавы Вавілоніі ў даліне
ніжняга цячэння Тыгра і Еўфрата.

Вавілон – старажытны горад, пабудаваны за 4 тысячагоддзі да н. э. Вядомы
“Вавілонскім стоўпатварэннем” – паводле біблейскай легенды –
няўдалай спробай пабудаваць у Вавілоне вежу да неба (Вавілон-
скую вежу).
Германцы – назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, што
жылі ў цэнтральнай, заходняй і пайднёва-заходняй Еўропе.

Грэкі – народ, які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі, дзяржавы на
Балканскім паўвостраве.
Кельты – група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і,
якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.
Славяне – адна з буйнейшых у Еўропе груп роднасных па мове і культуры
народаў.
Індусы – індыйцы, паслядоўнікі індуізму, распаўсюджанай у Індыі рэлігіі,
галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы

Персы – ранейшая назва іранцаў;цяпер – назва нацыі фарсаў, якая скла-
дае каля паловы насельніцтва Ірана.
Цэзар – Гай Юлій Цэзар, славуты рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч
(100 – 44 гг. да н. э.).
Арыстоцель – найвялікшы грэчаскі філосаф і даследчык, аказаўшы моцны
ўплыў на ўсё наступнае развіццё філасофскай думкі.

Цыцэрон – Марк Тулій, найвялікшы рымскі аратар (майстар слова).

Гамер – славуты паэт, айцец грэчаскай паэзіі (жыў каля 900 гг. да н. э.).

Платон – славуты грэчаскі філосаф (5 ст. да н. э.).

Аляксандр вялікі палкаводзец, на чале з якім блізкія сваякі грэкаў – маке-
Македонскі – донцы ў старадаўнія часы заваявалі амаль увесь свет.

Буда – заснавальнік будызму (6 ст. да н. э.) – адной з сусвентных рэлі-
гій. Распаўсюджана ў Кітаі, Японіі і нек. інш. краінах Усходу.

Рым, – старажытны Рым заснаваны ў 753 г. да н. э. царом Ромулам.
Рымская Галоўны горад сусветнаай Рымскай імперыі, існаваўшай да 476
імперыя. года н. э. Зараз Рым – сталіца Італіі і рэзідэнцыя Папы Рымскага.

Славен – агульнаславянскі прапродак, сын Яфета.

Эльба – рака басейну Паўночнага мора, бярэ пачатак у Чэхіі. Асноўнае
цячэнне – па тэрыторыі Германіі.

Дунай – другая па даўжыні пасля Волгі рака Еўропы.

Вісла – самая значымая рака басейну Балтыйскага мора.

Гуслі – мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў

Пярун – галоўнае бажаство ўсходніх славян.

Дух – у рэлігійна-містычных уяўленнях славян: духі лесу, рэк, балотаў і
іншыя бесцялесныя, звышнатуральныя істоты.

Курган – высокі магільны насып.

Новая эра – хрысціянская, або новая (наша) эра пачынаецца са дня міфічнага
нараджэння Ісуса Хрыста.

Вялікае – умоўная назва узмоцненага перамяшчэння плямён у Еўропе
перасяленне (з 4 па 7 стст.), якое прывяло да падзення Заходняй Рымскай ім-
народаў перыі і ўтварэння новых дзяржаў.

Бурывой – адзін з нашчадкаў Славена, легендарны Неваградскі князь (Старая
Ладага),правіў у 790-ыя гады.
Драўляне,
Паляне, – назвы славянскіх плямёнаў у эпоху іх рассялення на новых землях
Севяране

Радзім – продак, правадыр усходнеславянскага племені радзімічаў.

Вятка – продак аднаго са славянскіх плямёнаў; па летапісу яно аддзялілася
ад радзімічаў і пасялілася на р. Ака.
Сож – рака ў Расіі і Беларусі, левы прыток Дняпра, даўжыня ў межах Бе-
ларусі 493 км.
Ака – правы прыток Волгі.

Чачэрск – горад у Гомельскай вобласці.

Слаўгарад – горад у Магілёўскай вобласці (да 1945 г. – Прапойск).

Гомель – абласны цэнтр Гомельскай вобласці.

Дрыгавіт – продак дрыгавічаў, плямёнаў славян, жыўшых паміж Прыпяццю і
Заходняй Дзвіной.
Прыпяць – самы значны прыток Дняпра.

Днепр – трэцяя па даўжыні /2201 км/ пасля Волгі і Дунаю рака ў Еўропе,
працякае па тэрыторыях Расіі, Украіны і Беларусі.

Дзвіна – Заходняя Дзвіна. Рака ў Расіі, Беларусі, Латвіі. Даўжыня ў межах
Беларусі 328 км.
Неман – рака ў Беларусі, Літве, Расіі. Даўжыня ў межах Беларусі 459 км.

Буг – Зах. Буг, рака на Украіне, Беларусі і Польшчы. У межах Беларусі
154 км.
Брэст – цэнтр Брэсцкай воласці.
Пінск – горад у Брэсцкай вобласці.

Слуцк – горад у Мінскай вобласці.
Капыль – горад у Мінскай вобласці.

Тураў – горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адзін са стара-
жытных гарадоў Беларусі і сталіца Тураўскага княства /11-13 ст.\ .
Знаходзіцца на Палессі на р. Прыпяць.
Рагачоў – горад у Гомельскай вобласці.

Гародня – Гродна, цэнтр Гродзенскай вобласці.

Мінск – сталіца Беларусі, цэнтр Мінскай вобласці.

Крыва – продак крывічоў, плямёнаў усходніх славян, якія займалі тэрыторыі
ў вярхоўях Зах. Дзвіны, Дняпра і Волгі.

Волга – самая Вялікая рака /3530 км/ Еўропы. Працякае па тэрыторыі Расіі.
Чудское
возера – буйное прэснаводнае возера на тэрыторыях Расіі і Эстоніі. Плошча –
2670 кв. км.
Пацеркі – упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных
прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю.

Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Год нараджэння невядо-
мы, памёр у 980 годзе. Пачынальнік полацкай княжацкай дынастыі
Рагвалодавічаў – беларускіх князёў. Бацька Рагнеды.
Полацкае
княства – Усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэнне са сталіцай у г. Полацку,
першая старажытная беларуская дзяржава. Існавала ў 9 – 14 стст.

Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Год нараджэння невядо-
мы, памёрла ў 1000 годзе.

Ізяслаў – полацкі князь з 988 г. Сын Рагнеды. Нарадзіўся каля 978 г. Памёр
у 1001 годзе.
Яраслаў – Яраслаў Мудры. Вялікі кіеўскі князь з 1019 г. Сын Рагнеды. На-
радзіўся каля 980 г. Памёр у 1054 годзе.
Святая
Еўфрасіння – Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёўна.
Нарадзілася ў 1120 годзе, памёрла ў 1173 г. Дзеля служэння Богу і
свайму народу прыняла манаскі стан. Перапісвала святыя кнігі, зас-
навала 2 манастыры, стварала школы, бібліятэкі,- вяла асветніцкую
працу. Вернікі шануюць яе як заступніцу нашу перад Усявышнім,
патронку Беларусі.
Епіскап буйным культурным цэнтрам старажытнай Беларусі было ў 12 ст.
Тураўскі – Тураўскае княства. Уславіў яго сваёй асветніцкай дзейнасцю епіс-
Кірыл кап Кірыл Тураўскі. Гады жыцця 1130 – 1182.

Францыск – вялікі асветнік, гуманіст, першадрукар з Полацку. Пераклаў на бела-
Скарына рускую мову і надрукаваў 23 кнігі Бібліі.

Вялікае – славяна-балцкая дзяржава, створана ў 13 ст. на базе славянскіх
Княства плямён крывічоў і дрыгавічаў і балцкіх – літвы і яцьвягаў, да якой
Літоўскае пазней далучыўся і Полацк.
На працягу амаль паўтысячы гадоў існавання ВКЛ на тэ-
рыторыі будучай Беларусі сфармавалася адзіная народнасць –
літвіны (ліцьвіны),яна складала большую частку насельніцтва
Княства, што жыла на асноўнай тэрыторыі дзяржавы ад Гародні да
Вільні, ад Полацка, Мсціслава, Гомеля – да Турава, Пінска, Бярэсця
(Брэста).Назва “літвіны” стала гістарычным этнонімам беларусаў.
На ўскрайках ВКЛ жылі іншыя народы, якія захоўвалі сваю
этнічную адметнасць, сярод іх – балцкае насельніцтва (жамойты, аўкштайты),насельніцтва ўкраінскіх земляў. У сувязі з гэтым існа – ваў і палітонім “літвіны”,які азначаў дзяржаўную прыналежнасць усіх жыхароў Княства.
Міндоўг,
Гедымін,
Альгерд, – Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага ў розныя перыяды
Ягайла, з 1253 па 1430 год.
Вітаўт

В К Л – Вялікае Княства Літоўскае.

Сымон Будны – (1530 – 93 гг.),беларускі друкар-асветнік, адзін з паслядоўнікаў
Скарыны.
Радзівіл – Мікалай Крыштаф Радзівіл “Чорны”, палітычны, культурны і рэлі-
гійны дзеяч ВКЛ, мецэнат.(1515 – 65 гг.).
Мікола – паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінс-
Гусоўскі кай усходнееўрапейскай школы. Аўтар паэмы “Песня пра зубра”.
(1470 – 1533 гг.).

Ян Чачот – (1796 – 1847).Паэт, фалькларыст і этнограф.

Дунін-
-Марцінкевіч – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-84),пісьменнік і драматург,
класік беларускай літаратуры.
Францішак
Багушэвіч – (1840-1900),беларускі паэт-дэмакрат, адзін з пачынальнікаў новай
беларускай літаратуры.
Максім
Багдановіч – (1891-1917),беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца. Класік,
адзін са стваральнікаў беларуск. літаратуры і сучаснай бел. мовы.

Купала – Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).1882-1942 гг. Класік бела-
рускай літаратуры, народны паэт БССР, драматург, публіцыст. Ака-
дэмік АН БССР.
Колас – Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).1882-1956 гг. Класік
беларускай літаратуры, народны паэт БССР. Акадэмік АН БССР.

Быкаў – Васіль Быкаў.1924-2003 гг. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, Герой Сацыялістыч-
най Працы.
Караткевіч – Уладзімір Караткевіч.1930-84 гг. Беларускі пісьменнік, публіцыст,
крытык, перакладчык.
12 СТАРОНКА

Кавалёнак – Уладзімір Кавалёнак (нар.1942),беларускі касманаўт, генерал-пал-
коўнік авіяцыі. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Ажыццявіў тры
палёты ў космас.
Клімук – Пётр Клімук (нар.1942),беларускі касманаўт, генерал-палкоўнік
авіяцыі. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Ажыццявіў два палёты ў
космас.
“Народ пад – Пад канец 18 ст. Вялікае Княства Літоўскае, якое на той
назвай “беларусы” час уваходзіла ў канфедэратыўную дзяржаву – Рэч Пас-
мінулых два вякі палітую, страціла сваю дзяржаўную незалежнасць у вы-
прайшоў…” ніку падзелаў канфедэрацыі паміж Расіяй, Аўстрыяй і
Прусіяй. Землі ВКЛ былі далучаны да Расійскай імперыі. Пасту-
пова знікла з ужытку назва насельніцтва “літвіны”.У складзе Расій
скай імперыі за нашымі землямі замацавалася назва “Белая Русь”,
“Беларусь”.Пасля 1840 г. ў адносінах да нашых зямель пачало ўжывацца найменне – “Северо-Западный край.” У другой палове ХІХ стагоддзя нацыянальная патрыятычная інтэлігенцыя, якая вы-
ступала за адраджэнне свайго народа і яго дзяржаўнасці, аднавіла
назву “Беларусь”,”беларусы” як сімвал пратэсту супраць імперска-га ўціску Расіі. Пад гэтаю назваю наш народ прайшоў ХХ ст. і з ёю
ўступіў у новае тысячагоддзе. (З 1919 па 1990 – у складзе СССР, у
тым ліку: Зах. Беларусь з 1921 па 1939 г. у складзе Польшчы).
Ад 27 ліпеня 1990 года Беларусь
– незалежная самастойная дзяржава.
(27.07.1991 г. прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.
25 жніўня 1991 года – наданне канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі
аб дзяржсуверынітэце БССР. 19 верасня 1991 г. зацверджана новая
назва нашай дзяржавы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ).

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусы (паэма) - Пётр Шакола