Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошнія думкі дрэва

Ціха цэлячыся ва ўпор,
На мяне замахнуўся тапор.
Ах, як бліснула вастрыё!
I затахкала сэрца маё
Ад шчымлівага пачуцця:
Чым я буду пасля жыцця?

Як былінныя продкі калісь,
Бачны людзям займу я пост –
Карабельнаю мачтай увысь
Уздымуся на поўны рост?

Ці падлогаю пры сцяне
Пасцялюся ў шчаслівы час,
Каб штодня шліфаваў мяне
Гаспадарскі цяжкі абцас?

А магчыма, на стол лістом
Лягу я перад думным пяром –
I народзіцца мудрасці том –
Дзён былых і наступных паром?

I, пакуль у бары дрывасек
Уздымае тапор круты,
Буду жыць я другі свой век!..
Дрэва думае так… А ты?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Апошнія думкі дрэва - Пятрусь Макаль