Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты кажаш, што маршчын нямала

Ты кажаш, што маршчын нямала,
Што прыбаўляюцца ўвесь час.
Жыццё няшчадна нас кідала
I вобзем, можа, сотню раз.

Па кожнай з іх відны мне даты,
Па кожнай з іх я разбяру –
Што з хвалявання, з гора, страты,
Што проста па календару.

Яны ўсплылі на твар з гадамі,
Як ручаінкі на палі,
I за прайшоўшымі часамі
Пакуты безданню былі.

I вось пяройдзена былое,
Не меркне прыгажосць твая.
Я на маршчыны з цеплынёю
Гляджу, бо ў іх і ты і я…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты кажаш, што маршчын нямала - Пятрусь Броўка