Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шануй свае прасторы

Шануй свае прасторы,
шануй свой родны край.
Той далягляд, каторы
ён даў табе. Ды знай:
бяздоннае багацце,
закладзенае ў ім,
у сэрцы маеш, браце.
Ва ўласным, не ў чужым.


Верш Шануй свае прасторы - Павел Надольскі