Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не памятаю, калі

Не памятаю, калі
я ўбачыў мора.
Паўстала з зямлі,
як з твора.

Не памятаю, калі
я ўбачыў сонца.
Промні ішлі
бясконца.

Не памятаю, калі
я ўбачыў неба.
Хмары цяклі
на глебу.

Не памятаю, калі
адчуў я душу.
Купіць маглі –
прадаць не мушу.


Верш Не памятаю, калі - Павел Надольскі