Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Буяее кветам горад стольны

Буяее кветам горад стольны,
Хоць не Мадрыд і не Парыж.
Не меней ПРАГнецца да волі,
Перарасці свой глыж і крыж.

А дзе прагаліны між дрэваў,
Там зруйнаваных храмаў бруд.
Стагодніх плач і енк залеваў,
Ды шэпат вечны: “І ты – Брут?”

Атрутным прожылкам між квету
Парэшткі мураў з “love” і “fuck “,
Чырвонай фарбай вочы свету
Два словы ставяць : шах і мат.

Ну а далей між кветак дзіўных,
Дзе ў Батанічным спіць святло,
Парасткі дзён тваіх наіўных
Урбаністычна душыць тло.

Ваднее воддаль плач Нямігі,
Што нібы Невараць, як здань,
Сябе нясе жывой магілай,
Каб жыў наверсе Зносак-Хам,

Прысуд каго – жах для парыжаў,
І для мадрыдаў – жаху фільм.
Бо замест горада – крыж з глыжам,
Онлайн-бясконца доўгі стрым.

Буяе чэрвень на прашпектах,
На плочшах, вулках і дварах.
На зруйнаваных СТОЛЬНЫХ вежах,
На костках прашчураў ў мурах…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Буяее кветам горад стольны - Павел Гаспадыніч