Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ноч, прыснёная табой

А ноч, прыснёная табой,
Хіба адно што вецер…
Каштуеш зоркавы напой –
Душа ляціць па свеце…

Дух спачывае на мяжы –
Салодкай мроі гукі…
Перакрыжуюцца нажы,
Як закаханых рукі…

Заззяе золатам рака,
Прысніш дзівосных птахаў…
І не ўстрымаць маладзіка,
Ад шчасця каб не плакаў.

…а ноч, прыснёная табой,
Засне на крылах ветру.
Чырвонай кропляй за табой
Душа ляціць планеты…


Верш А ноч, прыснёная табой - Павел Гаспадыніч