Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балядашы бяроз, жырандолі кляновых палітраў

***
Балядашы бяроз, жырандолі кляновых палітраў
Запалаліся сьвечкамі ад лістападных дыханьняў.
Гэты лес нібы Храм, дзе мы шлюбную шэпчам малітву,
І прытулак для нас, безнадзейна цяпер закаханых.
Нібы радасны дом, дзе нарэшце жыве дараваньне
За натхнёныя барвы маіх лістабояў мінулых…
Ў гэты восенны шолах зьліліся і нашы дыханьні,
І ў вачах тваіх неба маё назаўжды патанула.
І так хочацца час супыніць, ці хаця б запаволіць,
Каб падоўжыць імгненьні, дзе шчасна спаўняецца лёс.
Дзе кляновыя шаты ірдзеюцца як жырандоля,
І рассыпаў сьвятло балядаш лістападных бяроз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Балядашы бяроз, жырандолі кляновых палітраў - Павал Зьмітрук