Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шэсьць Гадоў

Шэсьць гадоў гром грамыхаў.
Шэсьць гадоў сьмярдзела сьмерцю.
Шэсьць гадоў хтось пратрываў,
Хтосьці трапіў ў чэргу першу.

Шэсьць гадоў чакала маці,
Шэсьць гадоў яшчэ пасьля.
Потым не змагла чакаці,
Бо зжыла яе туга.

Тлеюць тэчкі у архівах.
Кажуць стрэлкі лечаць боль.
Гоняць кветкі на магілах
Шэсьць гадоў у небыцьцё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шэсьць Гадоў - Паўлюс Тарнэрыус