Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не шуміце ў полі

Не шуміце ў полі, Шумныя яліны! Ой, ды не шуміце Ў полі на марозе, Бо я сам не знаю, Ці па той дзяўчыне, Ці па той чарнявай Сэрца замарозіў? Выйду рана, рана, Выйду гляну, гляну, Ой, ды выйду гляну, Дзе віюцца сцежкі, Дзе ў асенніх зорах Сэрца я параніў Ды параніў сэрца Ветлаю усмешкай!.. Сцежкі разышліся, Разышліся сцежкі!.. Ой, ды ўюцца ў лузе Сцежкі ў жоўталісці!.. Можа сёння стрэне, Можа сэрца ўцешыць Ды развее думы Смехам, як калісьці? Не шуміце ў полі, Шумныя яліны!.. Ой, ды не шуміце Ў полі на марозе!.. Бо я сам не знаю, Ці па той дзяўчыне, Ці па той чарнявай Сэрца замарозіў?!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не шуміце ў полі - Паўлюк Трус