Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сустрэча праз гады

Былы салдат абняў бярозу,
Што вырасла над Мухаўцом.
Якое супадзенне лёсу –
Тут быў ахрышчаны свiнцом.

Ад мiн, снарадаў дым i копаць,
Гуло салдацкае “ура!”
Была бяроза над акопам,
Як мiласэрнасцi сястра.

На мылiцах стаяў прад ёю,
Нiбы святыняю якой.
Развiтваўся ў пекле бою
Над гэтай памятнай ракой.

Ён гладзiў па кары бярозу.
Прыгадваў дымныя гады.
А у вачах зырчэлi слёзы
Ад той далёкае бяды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сустрэча праз гады - Паўлюк Прануза