Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Добры дзень!

Добры дзень, мая маці-зямля!
Беларусь! Добды дзень! Я вітаюся.
Добры дзень! Вас не ведаю я,
Але зноў перад вамі схіляюся.
Я вас бачу: вы побач са мною,
Я вас чую: і зноў дзіўлюся.
Вашы твары пакрыты журбою.
Кожны дзень я за вас малюся.
Добры дзень! Раскажыце як жыць,
Навучыце нашчадкаў сваіх.
Навучыце нас мову любіць
І Радзіму: вы жылі для іх.
Навучыце змагацца з бядой,
Каб ад ветру нам не схіляцца.
І між тым, заставацца сабой,
Калі трэба – абараняцца.

І за ўсё…. і за ўсё дзякуй вам,
Што вы жылі калісьці да нас…

Лістапад 2007г.


Верш Добры дзень! - Ніна Джумава