Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я губляю пачуццё быцця

Я губляю пачуццё быцця.
Трачу адчуванне цела й духа…
Бездапаможная, нібы дзіця,
Я уся – агонь, і боль, і скруха.

І гару, і стыну прад табой.
Толькі сэрца – злоўленая чайка –
Б’ецца-рвецца ў споведзі жывой
Так бездапаможна і адчайна.

Міг растаў – і шчасце праміне.
Буду зноў маліцца ў чаканні:
Ці анёл мой прыйдзе да мяне –
Прывід ці дакор майго кахання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я губляю пачуццё быцця - Ніна Аксёнчык