Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчасце на тваім парозе

Бачыш, шчасце на тваім парозе?
Прыглядзіся на застылы цень.
Не трымай узімку на марозе
У студзёны, хоць і з сонцам, дзень.

Не спалохай, бо яно няўлоўна,
Лёгкае, бы сонечны прамень.
Затрымай імгненне без адмовы,
Ты яго з абдымкамі сустрэнь!


Верш Шчасце на тваім парозе - Надзея Філон