Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗАФiЛЬЦЫ

I зноў прыснiлiся – Зафiльцы,
Мясцiны таямнiчыя:
Там мае мары-навальнiцы
i ранiцы сунiчныя…

I помню ўсё я да драбнiцы:
Парэчак пах…
i касачы…
Хачу даўно ў свае Зафiльцы
Ад тлуму горада ўцячы.

Ды ад абставiн – дзе падзецца,
Куды ад смутку уцячэш?…
Зiма за горадам кладзецца,
Як на паперу белы верш.

Верш нехта кемны прачытае
i iншым зможа паказаць,
А снег за вокнамi растае,
Як i тугi маёй пячаць –

Па тых мясцiнах таямнiчых,
Дзе мне шчаслiвым больш не быць…
Зафiльцы…
Свечачкай грамнiчнай
Гарыць святло ўспамiн, гарыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗАФiЛЬЦЫ - Міхась Курыла