Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шыпшыны куст палае ў свеце

Шыпшыны куст палае ў свеце,
Трапеча – нiбы матылёк…
Не пагасiў нi дождж, нi вецер
Надзеi колай вугалёк.

Шыпшыны куст палае ў свеце,
Хоць сцежкi ўсе перамяло…
Мо, i мяне хто так прывецiць
i прыме пад сваё крыло?..


Верш Шыпшыны куст палае ў свеце - Міхась Курыла