Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РУНЕЕ “РУНЬ”

(народнаму лiтаб’яднанню пры Валожынскiм РЦК)

Рунее рунь у ранiшнiх палях,
Сцяжынка
Краем поля
Сцелецца…
Нам дорыць радасць родная зямля,
Нам кожнаму у шчасце светла верыцца.

I першы гром, i квецень па вясне –
Як першае каханне – не забудзецца…
Рунее “Рунь”…
А думаецца мне
Пра маладое племя нашых “рунеўцаў”.

Не першы год, як разам мы, сябры,
З задуманага многае што здзейснена.
Не згас пакуль да творчасцi парыў,
Кiпiць жыццё – за вершамi, за песнямi…

Спрыяе творчасцi – спагада i святло,
Спрыяе нам любоў да Слова роднага.
Аднак – паваяваць трэба было:
Паваяваць – за званне,
за народнае!..

Як вынiк працы рупнай – кнiжкi дзве,
i шмат чаго наперадзе задумана…
Усё, што робiм – робiм для людзей,
Як сейбiты
разумнага, культурнага!..

Жадаю, хай квiтнее родны край,
З высокiх помыслаў у кожнага ўсё спэўнiцца.
Няхай жывуць – Паэзiя i Май,
i наша “Рунь”
У промнях славы
Грэецца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш РУНЕЕ “РУНЬ” - Міхась Курыла