Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёлета

Сёлета.

Пазалетась, усе яблыкі згрыз,
Грызу сёлета іх крышні…
Ураджаеў год помню сваіх,
Ды гады неўраджая прыйшлі.

Трымаў учора я сэрца сваё
І ўчора каханьне бярог,
Ды яно зёлкай летась лягло
І яго… беражы далей Бог.
-14.112.14.


Верш Сёлета - Міхась Карцялёў