Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ні князі-каралі на душы панавалі

Ні князі-каралі на душы панавалі,
Ні жахотныя сны, ні ілжывыя здані…
Толькі чэмер яе, над зямлёю насіў,
Паміж Злом і Дабром і Каханьнем маім.

Толькі чэмер адзін змог адно ўказаць,
Як паверыць жыцьцю і надзею кахаць,
Як па лесьвіцы год, па яе перавяслах,
Нетаропка ступаць, бы на цуда і казку.
-8.10.14.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ні князі-каралі на душы панавалі - Міхась Карцялёў