Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НІЦШЭ

Памяці Евгения Головина

У багоў патухлі горны,
Замест пчол шмат жоўтых вос.
Гэта свет губляе формы,
І ствараецца хаос.

Птушка вешчая крычала,
З цемрай блытаючы свет:
“Усё знікла і сканала,
Пераблытаўся сусвет!”

Парадніліся Ганг з Летай,
У Блэйку плавае Както.
“ТО” нам бачыцца, як “ГЭТА”,
“ГЭТА” бачыцца, як “ТО”

Ўсё тут стала непатрэбным,
Спальвае Бог чарнавік.
Чалавек схуднеў да рэбраў,
Раптам знік, нібыта крык.

Сціснуўшы ў адчаі вусны,
Ніцшэ ходзіць па судах,
Як вялікі Заратустра
Шэпча свету: “Так! так! так!”

Стала жудасна да плачу,
А пад дахам без апор –
Цэрква, нібы злы крумкач,
Пацвярждае: “Nevermore!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НІЦШЭ - Міхал Анішчанка-Шэлехмецкі