Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зоркі і вершы

Зоркі і вершы

Свет наш узнік з зерня вечнасці,
нібы мука паміж жорнамі.
Зоркі малітвай засвечаны,
людзі асветлены зоркамі.

Пэўна, каб лёсы палепшалі,
што пачуваюцца хворымі,
людзі ратуюцца вершамі,
як ратаваліся зоркамі.

Варта ў партэры быць першымі,
ці называцца галёркаю?..
Век завяршаецца вершамі,
дзень завяршаецца зоркамі.

Зноў застаюцца − у меншасці −
крытыкі недальназоркія…
Зоркі становяцца вершамі,
вершы становяцца зоркамі.


Верш Зоркі і вершы - Мікола Кандратаў