Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё сузор’е

Глянь на неба!
Ну як не загледзецца
на сузор’е
Вялікай Мядзведзіцы,
што гарыць
над дарогай прасёлкавай
таямнічай
нязгаснай вясёлкаю;
як агні яе зорак
далёкія
запалілі ўсё неба
навокала.
Бач! Глядзяць на нас
зоркі дзіўныя
хітравата і неяк…
здзіўлена.
Мо, таму, што сузор’ем
Мядзведзіцы
на Зямлі
мая вёска
свеціцца.


Верш Маё сузор’е - Мікола Аляхновіч