Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прабач мяне, я крыху старамодны

Прабач мяне, я крыху старамодны,
І веру ў чараўніцтва ды любоў.
Сярод натоўпу буду я самотны,
Не пераношу чорна-белых сноў.

У час машынаў ды лагічных схемаў,
Забылі мы, што можна цуды сьніць.
І колькі ад сябе бы ты ня бегаў,
Сьпяшайся жыць, каб марыць і любіць.


Верш Прабач мяне, я крыху старамодны - Мікіта Прыходзька