Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мяне натхняюць

Мяне натхняюць песьні пра каханьне,
Старыя вуліцы, пачуцьцяў глыбіня.
І тое летняе, дрымотнае сьвітаньне,
Яго задумлівасьць, размовы цеплыня.

Мяне натхняе кьветак сьвежых водар,
Асеньні горад, усьмешка немаўля.
Мяне натхняе чалавечы гонар,
Каханай позірк, неба ды Зямля.


Верш Мяне натхняюць - Мікіта Прыходзька