Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я лёс згубіў у хмызняках

Мінае час, гады лятуць,
А я ўсе блукаю,
Шукаю шчасця я сляды,
А дзе знайсці не знаю…
Яго згубіў я ў хмызняках,
І ужо стаміўся крочыць,
Не знаю лёс як адшукаць
У маім жыцці-балоце..
Рванусь туды, рванусь сюды,
Каб зноў знайсці дарогу,
Але даўно згубіў сляды,
Якімі сюды крочыў..
Свой лёс згубіў у хмызняках,
І сам стаю ў балоце,
Калі б раней я толькі знаў,
Што у жыцці так легка збочыць..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я лёс згубіў у хмызняках - Марына Ількевіч