Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адасланыя лісты

Сярод лістоў, што ты вярнула,
Знайшоў я шмат лістоў такіх:
Напоўненых вясновым гулам,
Блакітам неба дзён былых,

Шмат слоў, якія не астылі
Ні ад дажджоў, ні ад снягоў
І не згубілі даўняй сілы,
І першага агню свайго.

Сама ты знаеш: на руінах
Былога шчасця, сноў сваіх,
Як цяжка жыць і не загінуць, –
І мо таму баішся іх.

І мо таму ты пазаўчора
Усё адаслала ў дальні край…
Лісты, лісты! Яны, як порах,
Ад сэрца іх далей трымай!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,50 out of 5)

Верш Адасланыя лісты - Максiм Танк