Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад гора – ўсё ў свеце няміла

Ад гора – ўсё ў свеце няміла,
Ад шчасця – час хутка мінае,
Ад хмелю – марнуюцца сілы,
Ад славы – сяброў убывае…

Вось тут і спыніся на нечым
У гэтым жыцці, чалавеча!..


Верш Ад гора – ўсё ў свеце няміла - Максiм Танк