Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пегас

Нейкім вірусам журботны,
Сам няшчасны і маркотны,
Клічу я каня з Алімпу,
Ну, Пегаску! Тое ліха…

А Пегас – такое быдла? –
Мне з Алімпу заіржаў:
– Не пайду, мне ўсё абрыдла,
Мяне вірус даканаў…


Верш Пегас - Максім Фядорчанка