Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі мая старонка апусцее

Калі мая старонка апусцее,
Калі сыду схіліўшыся ў смугу,
То хто тады замест мяне сагрэе
Тваёй хлусні зацятую пургу?

Калі мае сатруцца часам звычкі,
Калі сыду – магчыма, да Нябёс, –
Хто ўспыхне тады яркаю сярничкай,
Ад іскраў тваіх сонечных валос?

Калі… А зрэшты, я жа не пра гэта.
Не ў гэтым сэнс нязграбнага радка…
Градучым спакушаюцца паэты –
Я ёсць ахвярай гэтага граха.


Верш Калі мая старонка апусцее - Максім Фядорчанка