Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Два рыцары

Рыцар Сонца, зь мячом, што, як промень, блішчыць,
Зь ясным тварам, спакойны і сьветлы.
Ты пад ногі мне клаў залачоны свой шчыт
І сьмяяўся, ахутаны ветрам.
Колькі сэрцаў дзявочых ты лёгка скарыў,
Колькі сэрцаў варожых спыніў ты.
Толькі дому майго не палохай муры
Гордым гоманам славы здабытай.
Бо інакшыя песьні пад гэтым вакном
Кожнай ноччу пяюцца так гожа.
Рыцар Месяца, зьзяючы срэбным ільдом,
Сон і душу мае растрывожыў.
Ён ня зброю, а лютню плашчом захінуў,
Ён ня золата сыпле, а вершы.
Не жанчын ён шукае – жанчыну, адну.
І ня рыцарству – Богу належыць.
Рыцар Месяца, строгі і сумны ваяр,
Не забіў ты нідзе і нікога.
Ды палацы зруйноўвае песьня твая
Ці душу набліжае да Бога.
Рыцар Сонца ўздымае каня на дыбкі
І сьмяецца, як звон, пераможна.
Ды мяне чорны плашч разам з лютняй прыкрыў,
І дагнаць нас, як песьню, няможна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Два рыцары - Людміла Рублеўская