Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тэатр лялек

Ад сябе адракаюся,
Падаю ў бездань.
Вашым гукам і рухам
He патраплю я ў лад!
А ў той бездані – праўда,
А ў той бездані – песні
Ды адзіная мара –
не вяртацца назад.

I адзіны ёсць страх –
Прыпыніцца, прачнуцца,
Як у здрадлівых снах,
Дзе вастрэй ад ляза
Паласне па жыццю:
“Яшчэ можаш вярнуцца!” –
Хто глыбіні спазнаў,
He прыходзіць назад.

He прыходзіць рака
У абдымкі вытоку,
He вяртаецца ў неба
Раскуты прамень.
…Зала пляскае ў ладкі…
Абарвіце вяроўку!
Адпусціце мяне,
He цягніце мяне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тэатр лялек - Людміла Паўлікава