Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш He адпускай мяне, не адпускай

He адпускай мяне, не адпускай.
Я лёгкі ліст адной мінальнай восені.
Як б’ецца на запясці жылка просіні!
He адпускай мяне, не адпускай.

Хачу адбыць ласкавы твой палон,
Пакуль пара мая спялее вохраю.
Яшчэ не рвуся – так сабе палохаю.
Хачу адбыць ласкавы твой палон.


Верш He адпускай мяне, не адпускай - Люба Тарасюк