Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш

Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш:
не то каб вельмі крыўдна за дзяржаву;
было — і гордасць адчуваў не менш…
Ды хочацца цяпер вясенняй славы.

Было: і я такога натварыў
ні то ў натхнённым, ці ў спакойным стане…
Ды журавель, якога блаславіў,
жыруе ўзімку ў Афрыцы ў саване.

Па ўсіх прыкметах — надыход вясны:
гракі, шпакі, ляцелі нізка гусі…
Напэўна, зноў да рэчышча Дзвіны
мой паэтычны журавель вярнуўся.

Хай лётае, у вырай свой ляціць,
душу вярэдзіць і казыча нервы!
Шаноўны крытык, небам трэба жыць,
тады й Радзіма не падасца фермай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шаноўны крытык, гэта дрэнны верш - Лявон Неўдах