Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ні марозу, ані завеі

Ні марозу, ані завеі…
Не да твару зіме з дахаў кроплі:
быццам нехта пакрыўдзіў яе —
і пусціла яна румзай соплі.

Пацяпленне!.. І гэты стандарт:
горка палення, агонь у зеўры печы!
Выдзеліў лёс усё ж заслужаны грант
па-чалавечы.

Млявасць даймае й хочацца спаць —
значыць, працягнецца доўга адліга.
Мой талент добрыя вершы пісаць
перайшоў у вышэйшаю лігу.

Адпачне ў нерухомасці рух,
для пачатку пачаткаў рухома
выслізне котка цёплаю з рук
па незнаёмае,

І зноў сцепануся… Пад плач зімы
хочацца чыстага, светлага, белага…
Рэха пагляду — з людзьмі дамы
пачарнелыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ні марозу, ані завеі - Лявон Неўдах