Верш Паталогія кахання
Мне падалося: захварэў на грып…
Лячыўся коўдраю і чаем з малаком.
На дыбачках хадзіла побач ты;
Я крокі чуў ды сніў чароўны сон.
Мне падалося, што дапамаглі
Твае напої, дзе атрута стала мне
Каханнем да апошняе краплі’
Ці кроплі… Сонца льдзінак не міне,
Растопіць, летам стане на тваіх
Застылых ледаколах… Прыйдзе змрок,
І знову холодам павее… У чыіх
Руках лагічным стане долі крок?
Хто выключыць святло ці абарве струну,
Жалобны плач спатоліць уначы?
Хто сэрца раўнавагу закрануў,
Замкнуўшы дзверы; і згубіў ключы?…
Мне падалося… Мой хранічны боль,
Забіўшы цвік, павесіў шаль тугі,
Што цісне часам горла… Ён з табой
Напэўна заадно.
Тваёй рукі
Прасіў самотны дождж… І з маладых прысад
Ствараў шляхі ў некрануты край…
Альтанкі з тонкіх лоз; краса
Прыроды паланёнай… Уцякай
Прамень ад кропель! Абудзі яе!
Прымусь успомніць, што яна адна…
Мы прагнем волі… Мухі на акне
Да нас падобныя…
Мая віна
Або твой грэх… Мне варта гэта знаць:
Хто паляўнічы, хто ахвяра
Із нас дваіх? Я ведаю: кахаць –
Раскоша сёння нават для абраных.
27.03.2012