Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Табе – мой верш прачулы

“Табе – мой верш прачулы,
Табе – салодкасць сноў!” –
Шаптаў… А неба чула
Пяшчоту тую слоў!

Шаптаў… I шчасце чулі
Мільёны зыркіх зор.
Шаптаў… I слухаў чуйна
Стары, ссівелы бор!

Шаптаў, шаптаў прызнанне,
I чула ўся зямля…
I толькі ты, каханая.
He ўчула і пайшла…


Верш Табе – мой верш прачулы - Леанід Якубовіч