Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лясны тэатр

На лісток усеўся
Конік,
На калена ўзяў
Гармонік.
Грае польку-весялуху
Гэтак хвацка –
Люба слухаць.
Грае весела
Камарык,
Скрыпку ўзяў
Пад бараду.
Паласаты чмель-дударык
Дзьме ў вярбовую дуду.

Падбярозавік
З таўстухай
Паглядзець прыйшлі,
Паслухаць,
Як на сцэне –
Пні старэнькім –
Карагод вядуць
Апенькі.
На канцэрт прыйшлі
Лісічкі
Ў модных жоўценькіх
Спаднічках.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лясны тэатр - Леанід Шырын