Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці пячэ мароз?

– На дварэ пячэ
Мароз, –
Кажа Янку
Бабка. –
Ты, глядзі, хавай свой
Нос
І падвязвай шапку.

– Як жа можа ён
Пячы?
Як? –
Цікава хлапчуку. –
Ён сягоння ж
Уначы
Закаваў у лёд раку.


Верш Ці пячэ мароз? - Леанід Шырын