Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзякуй, дзіўная, за каханне!

Дзякуй, дзіўная, за каханне!
Дзякуй, юная, за любоў!
Да былога няма вяртання.
Я ж вяртаюся зноў і зноў.

He забылася. He збылося.
He збалела да гэтых nop.
Чую ноччу я адгалоссе…
Днём даймае мяне дакор.

Што ж, няхай на паўвека – суму!
Што ж, няхай на жыццё – бяды!
Пра цябе саграваю думу,
Як цябе саграваў тады…


Верш Дзякуй, дзіўная, за каханне! - Леанiд Галубовiч