Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Эрас і Псіхея

Я хацеў бы зірнуць ў твае вочы,
Там тайніцу душы адчытаць,
І ў трывожнай жыццёвай паўночы,
Я хацеў бы ў іх праўды шукаць…

Разгарнуць твае чорныя косы,
Цалаваць а паўночнай цішы,
На твар вызваць слязістыя росы,
Аддзяліці твой дух ад душы.

След іроніі з вусначкі сцерці,
Заглыбіцца да язні на дно, –
Для заблуднага свету умерці
І стварыці вяселле адно.

Не таі, не віляй – а прызнайся,
Што таёмна ты любіш мяне, –
А ці я… Ты мяне не пытайся:
Прада мной ты на яве і ў сне.

Дай душу мне тваю – больш не трэба,
Творчы дух ты народу аддай,
І тай жыйма абое для неба,
І сваім ты мяне называй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Эрас і Псіхея - Казімір Сваяк