Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дакраніся

Дакраніся
Ціхай нотай.
Не прашу ўсяго –
Хоць дотык!

Дай хоць кроплю,
Дай хоць мора,
Хоць паўстаньне,
Хоць пакору!

Не кідай мне
Ў твар правіны.
Не пытай,
Дзе я загінуў,
Бо ў сьвяточнае адзеты
З тваёй шафы ўсе шкілеты.


Верш Дакраніся - Канстанцін Путронак