Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прамяністы ты мой, прасонечны

Прамяністы ты мой, прасонечны…
Першы снег за маім акном
Не з далёкай бялявай Поўначы
Завітаў у зялёны дом –
І ў рудой, у калматай восені
Пацалункам шчаку пячы!..
Будуць вочы глядзець да просіні,
Валасы сівець на плячы.
Будзе думацца, будзе плакацца –
У далёкі, нязбытны шлях.
І заінелай слёзы памяці –
Як туман па сівых плячах.
Прамяністы ты мой, прасонечны!
Памаўчаць вачамі тваймі.
Гэтак зоры па небе гонячы
Пасвіць статак тваёй зімы.


Верш Прамяністы ты мой, прасонечны - Кацярына Глухоўская