Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навошта быць чалавекам

Навошта быць чалавекам,
калі ты ў маей краіне?
улада дасьць табе корму,
а камбінатам-сьвініну.
навошта купляць табе шмоткі,
цікавыя й модныя рэчы?
гарым, разгараемся хутка,
у новай сістэмнай печы.
навошта табе Радзіма?
які дызайнер твой Бог?
чакаю ў завесе хвіліну,
бо болей чакаць я не змог.


Верш Навошта быць чалавекам - Каця Красавік